ГУБАЗіК выкрыў 47-гадовага жыхара пасёлка Тарасава Мінскага раёна, які падтрымліваў пратэстны рух і друкаваў БЧБ-атрыбутыку. Пры гэтым сярод прадукцыі ягонай друкарні, якая трапіла на здымкі МУС, бачны афіцыйны мерч зборнай Беларусі па футболе і нават дзяржаўны сцяг.
«Затрыманы правяраецца на дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з пратэстамі», — паведамляе МУС.
Бчб-сцяг не прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі, аднак МУС называе яго «незарэгістраванай сімволікай» і на гэтай падставе забараняе друкаваць і дэманстраваць. Пытанне аб прызнанні бчб-сцяга экстрэмісцкім ужо ўздымалася Генпракуратурай РБ. Там сцвярджаюць, што сцяг выкарыстоўваўся карнымі батальёнамі нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аднак усё гэта застаецца пакуль толькі на ўзроўні рыторыкі.
Сваю барацьбу з друкарнямі, што робяць бчб-прадукцыю, МУС называе працай па «недапушчэнні дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэспубліцы».