Ігар Кізім прызначаны амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі

3 хв.

На русском языке: Игорь Кизим назначен послом по особым поручениям по Беларуси

Пра гэта экс-амбасадар Украіны ў Беларусі паведаміў у Facebook.

Ігар Кізім прызначаны амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі

«Рашэннем Міністра замежных справаў я прызначаны амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі. […] У спіс маіх абавязкаў, сярод іншага, уваходзяць пытанні, якія тычацца дэмакратычных сілаў Беларусі, як часткі беларускага грамадства, якое выступае супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, у прыватнасці ў дачыненні да падтрымкі расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны. Спадзяюся, што мой досвед працы амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь спатрэбіцца ў гэтым», – напісаў Ігар Кізім.

Нагадаем, раней паведамлялася аб тым, што ўкраінскія ўлады прызначаць спецпрадстаўніка па працы з Беларуссю.

Папярэдні матэрыял
На change.оrg зʼявілася петыцыя з прапановай перайменаваць участак вуліцы Am Treptower Park каля амбасады РБ у Берліне ў гонар палітзняволенай Марыі Калеснікавай
Наступны матэрыял
Лукашэнка дазволіў вайскоўцам прымяняць зброю супраць грамадзян. З 2020 года яны і без яго ўказаў прымянялі яе неаднаразова

Iншыя матэрыялы