In English:
False popularity: how a propagandist from Homel has filled a channel with bots in 2 days, where he broadcasts hate speech and Russian military propaganda
На русском языке:
Лжепопулярность: как гомельский пропагандист за 2 дня накачал канал ботами, где транслирует хэйтспич и военную пропаганду РФ
Рэзкі рост колькасці «падпісчыкаў» на канале прапагандыста Яўсеенкі «ZацепилО!»
У чэрвені 2020 года гомельскі прапагандыст Аляксандр Яўсеенка стварыў канал «ZацепилO!», дзе, само сабой, пачаў прасоўваць праўладныя тэмы. Паспяховым такое прасоўванне назваць было складана, канал налічваў 500-530 падпісчыкаў, але ў студзені 2021 года ўсяго за два дні «ўзляцеў» з 500 да 17 300.
Поспех? Не. Бо ўсе гэтыя тысячы былі проста ботамі, а імклівыя адпіскі пачаліся адразу ж пасля накруткі, піша «Флагшток». Тым не менш, намаганні Яўсеенкі былі заўважаныя ў АП, дзе яго ўдастоілі граматы «за адказнае пачуццё абавязку і высокую грамадзянскую пазіцыю».
Верагодна, «высокая грамадзянская пазіцыя» ў яго выяўляецца ў выкарыстанні мовы варожасці і распаўсюджванні расійскай ваеннай прапаганды. Менавіта гэтым ён і заняўся пасля пачатку вайны. У пастах Яўсеенкі часта ўжываюцца словы: «укранацысты», «амерыканцы», «гейропа». А асабліва яго хвалюе тэма гей-парадаў, якім ён прысвяціў ужо некалькі дзясяткаў публікацый.
Але ключавое ў гэтай гісторыі не накруткі ці нейкія абразлівыя выказванні ў яго тэкстах, а тое, што на яго прыкладзе бачна поўная адсутнасць у жыхароў рэгіёнаў запыту на прапаганду, у тым ліку, пра вайну ва Украіне з пазіцыі РФ. Глядзіце самі:
▪️ Пасля накруткі яго канал паменшыўся ў 17 разоў;
▪️ Пасты чытаюць толькі 14% падпісчыкаў;
▪️ Ахоп адной публікацыі збірае да 120 праглядаў;
▪️ Усяго ж з пачатку года падпісаліся ўсяго 12 новых падпісчыкаў.
«Такая статыстыка тэлеграм-канала «ZацепилO!» кажа пра тое, што гэты кантэнт сёння не выклікае цікавасці не толькі ў гамяльчан, але і ўсёй беларускай аўдыторыі. Напампоўка канала «мёртвымі душамі» патрэбная толькі для таго, каб зрабіць уражанне ўяўнай масавасцю, і не паказвае на рэальную запатрабаванасць такой інфармацыі», – піша Флагшток.