На русском языке:
Информация подтвердилась: Николай Лукашенко будет учиться в БГУ на биологическом факультете
Выглядае, што ў Лукашэнкі сёння бацькоўскі сход.
Справа ў тым, што інфармацыя пра тое, што Мікола Лукашэнка будзе вучыцца ў БДУ на біялягічным факультэце, пацвердзілася. Паведамляюць, што пад такую справу нават праводзяць тэрміновы рамонт памяшканняў, абнаўляюць праграмы і метадычныя дапаможнікі.
Акрамя таго, спецыяльна пад Мікалая, у супрацоўніцтве з кітайскім універсітэтам адкрылі новую спецыяльнасць — гаворка ідзе аб вывучэнні біятэхналогій па кітайскай праграме.
Ягоная група будзе да 10 чалавек, а ў кастынгу аднагрупнікаў прымала ўдзел нават галоўдоктар Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ірына Абельская (па чутках, гэта ягоная мама) і міністр адукацыі РБ Андрэй Іванец. Зразумела, паводле слоў крыніц, быў і кастынг выкладчыкаў.
А сёння Лукашэнка выклікаў да сябе міністраў, рэктара БДУ і дэкана біяфака, дзе па сутнасці пацвердзіў інфармацыю, дзе і што будзе вывучаць ягоны сын. Ён сказаў аб стварэнні вузкай групы лепшых абітурыентаў, якія будуць вывучаць біялогію і медыцыну, каб займацца навуковымі даследаваннямі.
«Мы попробовали отобрать ребят самых лучших для того, чтобы они могли заниматься соответствующими науками. Прежде всего биологические, связанные со здравоохранением, наукой, другими разработками. [То есть] мы попробовали другие методы. Естественно, это небольшое количество людей. И я убежден, что там отобраны лучшие. Потому что все-таки к отбору брали тех, кто на олимпиадах уже побеждал. Это ребята уже продвинутые», — сказал он.