Інсайд: у Беларусі ўвялі забарону на школьныя экскурсіі

Фота: Nlb.by
1 хв.

На русском языке: Инсайд: в Беларуси введён запрет на школьные экскурсии

У распараджэнні рэдакцыі Motolko.help аказаўся дакумент, што даслаў галоўны санітарны ўрач РБ Аляксандр Тарасенка міністру адукацыі Ігару Карпенку.

Інсайд: у Беларусі ўвялі забарону на школьныя экскурсіі

Motolko.help

У дакуменце сказана, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, школьнікам і студэнтам забаронена ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах (экскурсіях, наведваннях тэатраў) у памяшканні, дзе будуць прысутнічаць навучэнцы розных груп. Пры гэтым вучні аднаго класа могуць удзельнічаць у масавых мерапрыемствах з захаваннем дыстанцыі ў 1,5 метра.

Акрамя таго, сказана, што настаўнікам забаронена праводзіць педсаветы ў вочным рэжыме з удзелам больш 5 чалавек, усе дарослыя ў абавязаны насіць маскі, а вучні – па жаданні.

Адзначаецца, што гэтыя правілы будуць дзейнічаць як мінімум да 1 снежня.

Папярэдні матэрыял
Дырэктар «МТС», прызначаны Лукашэнкам, пачаў з закручваць гайкі?
Наступны матэрыял
У Літве зноў затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт — на €300 тысяч

Iншыя матэрыялы