На русском языке:
Около 3-х шахедов ночью могли залететь в Беларусь
Расія ў чарговы раз праводзіць маштабную паветраную атаку супраць Украіны, падчас якой на працягу ночы і раніцы, акрамя БПЛА, былі і дзясяткі запускаў ракет Кінжал.
Па дадзеных @eRadarrua, за мінулую ноч дроны-камікадзэ тыпу «Шахед» тройчы заходзілі на тэрыторыю Беларусі. Паведамляецца, што гэта адбывалася каля 03:26, 03:33 і 04:14 — кожны ў раёне Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, Брагінскага і Лоеўскага раёнаў. Іншых пацверджанняў начному заходу шахедаў у РБ няма.
Па дадзеных «Беларускі Гаюн», уначы авіяцыя ВПС РБ не паднімалася. Дзяжурны верталёт з Мачулішчаў і знішчальнік з Баранавічаў былі падняты ў раёне 9-й раніцы і накіраваны на поўдзень краіны.