Каля 50 мігрантаў прарваліся ў Польшчу, а паліцыю закідвалі камянямі

Фота: Twitter.com/podlaskaPolicja
1 хв.

In English: About 50 migrants broke into Poland, stones thrown at police
На русском языке: Около 50 мигрантов прорвались в Польшу, а полицию забрасывали камнями

13 лістапада ў раёне 17:00 каля 50 чалавек незаконна праніклі ў Польшчу ў раёне Стажыны. Паліцыя спыніла 22 іракскіх грамадзяніна.

Акрамя таго, за 13 лістапада польская памежная служба паведаміла пра дзве спробы прарыву мяжы каля вёсак Дубічы Царкоўныя і Калонія Клюкавічы. Каля апошняй у паліцыю пачалі кідаць камяні, адзін з камянёў пашкодзіў шлем, а іншы – службовы аўтамабіль.

Нагадаем, на беларуска-польскай мяжы сёмы дзень знаходзіцца больш за тысячу мігрантаў з Блізкага Усходу. Яны начуюць у буданах і палатках, хварэюць, вядома пра некалькі смерцяў. Да мяжы іх даставілі беларускія сілавікі і не далі легальна трапіць у Польшчу праз афіцыйны памежны пераход. З таго часу мігранты апынуліся ў пастцы: пакуль палякі не пускаюць іх на тэрыторыю Польшчы, беларускія сілавікі не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь. У ЕС лічаць, што беларускія ўлады штучна арганізавалі паток бежанцаў з Блізкага Усходу і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй.

Папярэдні матэрыял
Сірыйская авіякампанія Cham Wings адмяніла ўсе рэйсы ў Мінск
Наступны матэрыял
Беларускія сілавікі прывялі да мяжы Польшчы новую калону мігрантаў

Iншыя матэрыялы