Каманда Бабарыкі: Месцазнаходжанне палітыка ў дадзены момант невядома

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: Команда Бабарико: Местонахождение политика в данный момент неизвестно

Каманда Віктара Бабарыкі паведамляе, што ў дадзены момант яго месцазнаходжанне невядомае. Па іх дадзеных, учора (27 красавіка) на канец дня Віктар Бабарыка знаходзіўся ў хірургічным аддзяленні бальніцы ў Наваполацку ў стане сярэдняй цяжкасці.

Сёння ж ні супрацоўнікі бальніцы, ні прадстаўнікі калоніі не могуць пацвердзіць, што Віктар знаходзіцца ў іх. Яго месцазнаходжанне і стан невядомыя.

«Мы яшчэ раз настойліва заклікаем асобаў, адказных за тое, што адбываецца, даць вычарпальную інфармацыю пра ягонае месцазнаходжанне і фізічны стан, а таксама дапусціць да яго сваякоў і адвакатаў! Мы таксама заклікаем міжнародную супольнасць выкарыстоўваць усе даступныя сродкі для атрымання ад дзейнай улады адказаў на пастаўленыя пытанні», — піша прэс-служба Бабарыкі.

Если вы что-либо знаете - напишите нам, пожалуйста

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Беларускія журналісты выйгралі справу супраць рэжыму Лукашэнкі ў ААН
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 8 траўня

Iншыя матэрыялы