На русском языке:
Компания миллиардера Рыбакова сокращает сотрудников в Беларуси?
Учора канал «Паглядзі, брахня?» папярэдне паведаміў пра скарачэнні на заводзе «Тэхнаніколь» у Беларусі і інфармацыя знайшла частковыя пацверджанні.
Варта сказаць, што «Технониколь» уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых еўрапейскіх вытворцаў гідраізаляцыйных матэрыялаў. Гэтай кампаніяй валодаюць расійскія мільярдэры Ігар Рыбакоў і Сяргей Калеснікаў, якія ў траўні патрапілі пад санкцыі Польшчы.
«Тэхнаніколь» больш за 20 гадоў прысутнічае на беларускім рынку, але з 2023 года іх экспансія ўзмацнілася, і да гандлёвых аддзяленняў у шасці гарадах Беларусі, дадалося яшчэ некалькі актываў:
- Сакавік. Купляюць брэсцкі завод аддзелачных матэрыялаў «Профілі вокс», які належаў польскай кампаніі Vox.
- Чэрвень. Набываюць у літоўскай VMG Group барысаўскі лесапільна-пелетны завод «СВУДС экспарт».
- Жнівень. Купляюць рэгіянальны размеркавальны цэнтр у Асіповічах.
Цікава і тое, што раней «СВУДС экспарт» вырабляў у Барысаве мэблю для кампаніі IKEA і СМІ пісалі, што «Технониколь» верагодна купіў яе за €30 млн пры рэальным кошце каля €50 млн. Больш за тое, «СВУДС экспарт» быў набыты ў момант, калі гэтая кампанія была ў спісе забароненых да продажу актываў і яе адтуль выключылі толькі ў ліпені, ужо пасля здзелкі па продажы.
Дык вось, паводле нашых звестак, скарачэнні пачаліся менавіта на гэтым заводзе «Тэхнаніколь» у Барысаў. Гаворка можа ісці пра звальненне не менш за 300 супрацоўнікаў.
Калі вам нешта пра гэта вядома, перадавайце інфармацыю праз сяброў/знаёмых за мяжой у @Motolko_bot, альбо праз форму сувязі на сайце.