На русском языке:
Канада введёт новые санкции против режима в Беларуси
Reuters са спасылкай на МЗС Канады паведамляе, што краіна пашырыць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска.
Паведамляецца, што ў санкцыйныя спісы будуць уключаныя 22 беларускія чыноўнікі, а таксама 16 беларускіх кампаній, звязаных з ВПК, машынабудаваннем, фінансавым сектарам і чыгуначным транспартам.
Сярод тых, хто трапіць пад санкцыі Канады будуць і тыя, хто датычны да перавозкі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, якія выкарыстоўваліся для ўварвання ва Украіну.
Нагадаем, што зараз у Канадзе знаходзіцца з візітам абраны прэзідэнт Беларусі Святлана Ціханоўская. Учора Ціханоўская выказалася за тое, каб Канада цалкам сінхранізавала свае санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з ЕС і ЗША.
Таксама яна выступае за тое, каб прадстаўнікі афіцыйнага Мінску былі адхіленыя ад міжнародных арганізацыяў, а замест гэтага была распачатая праца з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.