In English:
Carpenter: The U.S. is concerned about Russia’s denial of Belarus’ existence as a state
На русском языке:
Карпентер: США обеспокоены отрицанием беларусской государственности со стороны России
Пасол ЗША пры АБСЕ Майкл Карпентэр, выступаючы на Пастаяннай радзе АБСЕ ў Вене, выказаўся ў абарону суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, а таксама выказаў занепакоенасць стаўленнем Расіі да нашай краіны як да сваёй тэрыторыі.
«Што Расея спрабуе сёння рабіць – проста знішчыць суверэнітэт цэлай незалежнай дзяржавы [Украіны].
Хоць мы нячаста гаворым пра гэта тут, абсалютна тое ж самае яна [Расея] спрабуе зрабіць і з Беларуссю. Прэзідэнт Пуцін ясна даў зразумець, што ён разглядае абодва народы проста як рэгіёны, якія «належаць» Расеі», – заявіў прадстаўнік ЗША.
Карпентэр нагадаў пра артыкул Пуціна, у якім той «адмаўляў, што гэтыя народы маюць асобныя гісторыю, культуру, мовы і ідэнтычнасці, якія не зʼяўляюцца рускімі».
«Гэта таксама тлумачыць, чаму Масква займаецца выцясненнем мясцовых беларускіх журналістаў і заменай іх на расейскіх прапагандыстаў. Той факт, што рэжым Лукашэнкі супрацоўнічае з Расіяй, не мяняе таго факта, што Крэмль дзейнічае падобным чынам [у Беларусі]. У абедзвюх краінах Расея выкарыстоўвае падобныя інструменты – хоць часам і крыху розныя – для зацвярджэння свайго панавання», – лічыць Карпентэр.
Таксама ён сказаў, што ЗША рашуча падтрымліваюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, якая мае «слаўную гісторыю і ўласную багатую культуру».