КДБ другія суткі праводзіць ператрусы і затрыманні ў Мінскім раёне ў сувязі з інцыдэнтам у Мачулішчах.

КГБ
4 хв.

На русском языке: КГБ вторые сутки проводит обыски и задержания в Минском районе в связи с инцидентом в Мачулищах 

Праваабаронцы @viasna96 паведамляюць, што ўчора і сёння КДБ праводзіць ператрусы і затрыманні ў Менскім раёне. Прычына ў пошуку датычных да інцыдэнту ў Мачулішчах.

Вядома, што затрымліваюць тых, хто атрымліваў адміністратыўныя палітычна матываваныя артыкулы ў 2020-23 гг. Людзей пасля ператрусаў вязуць у СІЗА КДБ, праваабаронцы валодаюць інфармацыяй мінімум пра 10 такіх затрыманняў.

Акрамя таго, заўчора «Паглядзі, брахня?» паведамляў, што масавыя затрыманні і ператрусы прайшлі і ў Столінскім раёне. Папярэдне, людзей вазілі на дэтэктар хлусні. Размова таксама ішла пра партызан, якія маюць дачыненне да інцыдэнту ў Мачулішчах.

Папярэдні матэрыял
У Гомельскай вобласці 5-ты дзень стаяць пасты ДАІ. Ёсць дадзеныя аб праверках арэндных кватэр, маршрутак і «гутарках» на мяжы
Наступны матэрыял
Упершыню ў гісторыі ўсе 6 топ-марафонаў пакарыла беларуска – Ала Касабуцкая

Iншыя матэрыялы