прапагандысцкія памыйніцы
6 хв.

На русском языке: КГБ проводит учения в Кличевском районе

КДБ распачаў вучэнні ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, якія запланаваны на 7-8 лютага. Учора яны паведамілі, што на гэтых вучэннях будуць правяраць «гатоўнасць дзяржорганаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму», і да іх будуць прыцягнуты падраздзяленні КДБ, МУС, ДзяржпагранкамітэтаМА РБ, МНС і інш.

КДБ праводзіць вучэнні ў Клічаўскім раёне

Характэрна, што плошча Клічаўскага раёна складае 1 800 км² (немала), і КДБ нідзе не ўказвала дакладнае месца правядзення гэтых вучэнняў.

Больш за тое, яшчэ ўчора канал «Паглядзі, брахня?» паведаміў, што жыхароў Клічаўскага раёна пачалі праз чаты дзяржарганізацый папярэджваць пра недапушчальнасць здымкі тэхнікі і знаходжання дзяцей на вуліцы ў перыяд правядзення вучэнняў.

Сёння прапаганда апублікавала фатаграфіі з месца правядзення, і ў вочы кінуліся мінімум два моманты:

КДБ праводзіць вучэнні ў Клічаўскім раёне

1. Для вучэнняў яны прыдумалі сабе новы апазнавальны знак – «Ж» (сняжынка) і нанеслі яго на сваю тэхніку фарбай і нават скотчам.

2. Апазнальныя знакі ёсць і ў сілавікоў – белыя прамавугольнікі і шэры скотч.

КДБ праводзіць вучэнні ў Клічаўскім раёне

Зноў-такі прапагандысты не называюць рэальнае месца правядзення вучэнняў, і ўсё паказвае на тое, што яны як мага старанней спрабавалі яго схаваць. Дайшло да таго, што людзям не проста кажуць «не здымаць тэхніку», а ў прамым сэнсе запалохваюць крымінальнай адказнасцю за распаўсюджванне дадзеных, і тым, што нельга нікому нават паведамляць аб тым, што ў іх там адбываецца.

У дадатак да таго, што ім забаранілі выпускаць дзяцей на вуліцу, дык яшчэ, паводле папярэдняй інфармацыі, сказалі ўвогуле нікому не выходзіць на вуліцу сёння ноччу да 5 раніцы.

Дык дзе ўсё гэта адбываецца?

КДБ праводзіць вучэнні ў Клічаўскім раёне

На тэрыторыі аграгарадка Нясята (Клічаўскі раён) і ў раёне чыгуначнай станцыі Нясята.

Адна з лакацый – самы цэнтр аграгарадка, пляцоўка каля Нясяцкага сельсавета, прама каля помніка Леніну. Там «сілавікі» ўсталявалі ўмацаванні і паставілі свайго байца.

КДБ праводзіць вучэнні ў Клічаўскім раёне

Як кажуць, Quidquid latet apparebit, Nil inultum remanebit.

КДБ праводзіць вучэнні ў Клічаўскім раёне

Папярэдні матэрыял
Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын патрапіў у шпіталь
Наступны матэрыял
BYPOL: у МУС назіраецца адток платнай агентуры

Iншыя матэрыялы