КДБ збіраецца правесці чарговую зачыстку на БЧ

Canva
3 хв.

На русском языке: КГБ собирается провести очередную зачистку на БелЖД

КДБ не можа забяспечыць гарантыю бяспекі руху расійскіх войскаў па беларускай чыгункцы і збіраецца правесці чарговую зачыстку на БЧ.

Канал @belzhd_live паведамляе, што «зачыстка» можа закрануць тых, хто працуе з дакументамі абмежаванага распаўсюду і тых работнікаў, хто звязаны з арганізацыяй руху цягнікоў.

Паведамляецца, што ўся справа ў тым, што КДБ РБ не можа забяспечыць 100% гарантыю бяспекі руху вайсковых эшалонаў і абарону ад уцечкі даных, якія тычацца графікаў руху вайсковых эшалонаў з кантрольным часам прасоўвання, перапісак з УВПА (Упраўленнем ваенных паведамленняў РБ і РФ) і іншай дакументацыі.

Акрамя таго, паведамляецца, што ва Упраўленні, аддзяленнях і ў падраздзяленнях БЧ супрацоўнікам пачалі даваць пад роспіс паперу з пагрозамі аб крымінальнай адказнасці за дачыненне да рэйкавай вайны і заклікі да яе. Пры гэтым зазначаецца, што рыторыка кіраўніцтва такая: «Калі што, разбірацца ніхто не будзе, ёсць загад КДБ, вы ўсе самі ведаеце і разумееце, што будзе…».

КДБ збіраецца правесці чарговую зачыстку на БЧ

Паведамленне ў тэлеграм-канале @belzhd_live
Папярэдні матэрыял
Ва Украіне затрымалі шпіёна-грамадзяніна Беларусі
Наступны матэрыял
З Беларусі забаранілі вывозіць 254 віды тавараў

Iншыя матэрыялы