«Кібер-партызаны» заявілі пра ўзлом камп’ютарнай сеткі ААТ «Беларуськалій»

cpartisans
3 хв.

In English: Cyber Partisans claim they have hacked the computer network of Belaruskali JSC
На русском языке: «Кибер-партизаны» заявили о взломе компьютерной сети ОАО «Беларуськалий»

Група хакераў «Кібер-Партызаны» пацвердзіла кібератаку на камп’ютарную сетку ААТ «Беларуськалій».

Хакеры паведамляюць, што ім удалося пракрасціся ў серверы прадпрыемства, заразіць тысячы кампутараў і ўсталяваць на кампутарах шпалеры з выявай Рамана Бандарэнкі. У доказ Кібер-партызаны апублікавалі скрыншот з дамен-кантролера ўнутранай сеткі Беларуськалія, а таксама сервер сховішча на 8ТБ, які быў зашыфраваны.

«Кібер-партызаны» заявілі пра ўзлом камп’ютарнай сеткі ААТ «Беларуськалій»

Скрыншот апублікаваны «Кібер-партызанамі» / cpartisans

«Кібер-партызаны» заявілі пра ўзлом камп’ютарнай сеткі ААТ «Беларуськалій»

Скрыншот апублікаваны «Кібер-партызанамі» / cpartisans

Раней крыніцы motolko.help паведамілі, што даныя зніклі, як на самім прадпрыемстве, так і ў даччыных кампаніях. А збой адбыўся яшчэ ў суботу 27 лістапада.

«У белкаліі паклалі сетку. Серверы адключаныя. Шукаюць як ці хто пракраўся ў камп’ютарную сетку прадпрыемства. Серверы адключаліся для аналізу яшчэ з суботы 27.11.21»

Папярэдні матэрыял
СМІ: МАЗу забаранілі ўдзельнічаць у ралі-марафоне «Дакар»
Наступны матэрыял
На «Беларуснафце» загінуў супрацоўнік, яшчэ адзін у цяжкім стане

Iншыя матэрыялы