«Кібер-партызаны» злілі інфармацыю пра дамы Баскава, Эйсмант, Ярмошынай і Шэймана

хв.

«Кібер-партызаны» ўзламалі базы дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці і апублікавалі інфармацыю пра нерухомасці Бакіева, Баскава, Эйсмантаў, Вакульчыка, Церцеля, Ярмошынай і Шэймана.

Напрыклад, стала вядома, што Баскаву належыць катэдж у элітным квартале «Алімпік парк» плошчай 500 кв.м. з відам на тое, што засталося ад біялагічнага заказніка Лябяжы. Наталлі Эйсмант дасталіся апартаменты ў гэтым жа комплексе, але папрасцей – кватэра плошчай 118,4 кв.м.

Катэдж Бакіева знаходзіцца праз дарогу, па вуліцы Мястроўская, 34. І хатка Ярмошынай па суседстве – у вядомых Драздах, дзе так любяць сяліцца беларускія чыноўнікі. Шэйману належыць кватэра ў ціхім цэнтры Мінска па вуліцы Азгура, а таксама дом у Пухавіцкім раёне.

Адрасы нерухомасці, якая належыць асобам, набліжаным да Лукашэнкі, былі нанесеныя на «Чорную мапу» (доступ толькі з VPN). Таксама там размешчаныя адрасы людзей у балаклавах, што разганялі мітынгі і збівалі мірных дэманстрантаў, супрацоўнікаў ГУБАЗіК, КДБ, пракуратуры, прапагандыстаў, работнікаў месцаў пазбаўлення волі, якія перавышалі свае паўнамоцтвы, суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя рашэнні і бізнэсаў, якія супрацоўнічаюць з беларускім рэжымам.

Папярэдні матэрыял
Відэа: беларускія памежнікі са шчытамі выганяюць мігрантаў у Літву
Наступны матэрыял
Стала вядома, хто загадаў змяшчаць пратэстоўцаў ва ўмовы ШІЗА і да бамжоў

Iншыя матэрыялы