Кіраўнік МЗС Літвы закліча Сейм адхіліць вета Наўседы: «На барацьбу з рэжымам у Мінску выйшлі сотні тысячаў чалавек»

GINTS IVUSKANS
10 хв.

На русском языке: Глава МИД Литвы призовет Сейм отклонить вето Науседы: «на борьбу с режимом в Минске вышли сотни тысяч человек»

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што закліча парламентароў прагаласаваць супраць прэзідэнцкага вета на закон аб нацыянальных санкцыях супраць грамадзянаў Беларусі і РФ, перадае выданне Delfi. Паводле яго словаў, несправядліва ўраўноўваць абмежаванні для грамадзянаў Беларусі і РФ, паколькі беларуская грамадзянская супольнасць актыўна змагалася з рэжымам Лукашэнкі і таму мае духоўны суверэнітэт.

Кіраўнік МЗС Літвы закліча Сейм адхіліць вета Наўседы: «На барацьбу з рэжымам у Мінску выйшлі сотні тысячаў чалавек»

Кіраўнік МЗС Літвы, Габрыэлюс Ландсбергіс і Святлана Ціханоўская / Офіс Святланы Ціханоўскай

«Не ўзгадаю, каб мы патрабавалі аднолькавых санкцыяў для грамадзянаў [дзвюх краінаў]. Калі памятаеце, калі ўводзіліся абмежаванні на ўезд і дадатковыя праверкі на мяжы, то Літва вельмі выразна заявіла, пры падтрымцы прэзідэнта, што адрозненні будуць. […] Таму я не ведаю, пра якую паслядоўнасць ці непаслядоўнасць гаворыць прэзідэнт», – заявіў Ландсбергіс.

Па словах міністра, усе літоўскія ведамствы сышліся ў меркаванні, што беларускае грамадства ацэньваецца інакш, чым расійскае.

«Мне здаецца, што мы ўсе раней дамовіліся, што беларускае грамадства мы ацэньваем як тое, якое змагалася за сваю свабоду, дэмакратыю, нягледзячы на тое, што гэта — палітычныя паняцці, тым не менш мы разумеем, што за гэтым стаіць практычнае значэнне. У 2020 годзе на барацьбу з рэжымам у Мінску вышлі сотні тысячаў чалавек. Такіх спробаў змагацца ў Расіі мы не бачым», — падкрэсліў Ландсбергіс.

Менавіта таму розны падыход да абмежаванняў для расіян і беларусаў «лёгка тлумачыцца». Акрамя таго, Ландсбергіс нагадаў, што беларуская апазіцыя неаднаразова прасіла ўбачыць розніцу паміж грамадзянамі гэтых краінаў.

«Беларусы валодаюць тым, што мы называем духоўным суверэнітэтам. Гэта людзі, якія выказалі сваю пазіцыю і стаўленне да свабоды, дэмакратыі, да тых каштоўнасцяў, якія важныя для нас. Таму ўраўноўванне іх у законе я лічу несправядлівым. Мяне крыху засмучае, што не былі пачутыя аргументы, выказаныя як у Сейме, так і апазіцыяй Беларусі. Ну, а я буду заклікаць калегаў прагаласаваць супраць вета, калі яно прыйдзе», – падкрэсліў Г. Ландсбергіс.

Нагадаем, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на прыняты Соймам закон аб нацыянальных абмежаваннях для грамадзянаў Расіі і Беларусі і заявіў, што няма падставаў устанаўліваць рознае прававое рэгуляванне для грамадзянаў дзвюх дзяржаваў-агрэсараў, і прапанаваў прымяніць аднолькавыя абмежавальныя меры да грамадзянаў абедзвюх дзяржаваў.

Таксама сёння стала вядома, што Сейм Літвы прыняў рашэнне пра паўторны разгляд гэтага прававога акта.

Папярэдні матэрыял
Вясновы прызыў-2023 у РБ: што вядома?
Наступны матэрыял
«НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»: Чарнобыльскі шлях у Вільні і Варшаве

Iншыя матэрыялы