На русском языке:
Число прилётов ВКС РФ в Беларусь продолжает снижаться
У лютым у Беларусь прыляталі ўсяго 4 самалёты ПКС РФ, з іх 3 — ваенна-транспартныя і 1 — пасажырскі. Прычым адзін з іх, Ту-134 ПКС РФ, хутчэй за ўсё, увогуле прылятаў проста на ТО на мінскі АРЗ №407.
Усяго, паводле нашых звестак, за люты расійскія самалёты прыляталі ў Беларусь у аэрапорты:
- Нацыянальны аэрапорт «Мінск» — 2 Ту-134 і 1 Ту-154;
- Аэрапорт «Гомель» — 1 Ан-12.
Адзначым, што колькасць авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ за месяц не змянілася. На 1 сакавіка ў Беларусі ўвесь час знаходзяцца наступныя самалёты ПКС РФ:
- «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
- «Баранавічы» – 2 Су-24М/МР і мін. 1 Су-30СМ.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за люты можна азнаёміцца тут (на англійскай).