Колькасць прылётаў ПКС РФ у Беларусь працягвае зніжацца

4 хв.

На русском языке: Число прилётов ВКС РФ в Беларусь продолжает снижаться

У лютым у Беларусь прыляталі ўсяго 4 самалёты ПКС РФ, з іх 3 — ваенна-транспартныя і 1 — пасажырскі. Прычым адзін з іх, Ту-134 ПКС РФ, хутчэй за ўсё, увогуле прылятаў проста на ТО на мінскі АРЗ №407.

Усяго, паводле нашых звестак, за люты расійскія самалёты прыляталі ў Беларусь у аэрапорты:

  • Нацыянальны аэрапорт «Мінск» — 2 Ту-134 і 1 Ту-154;
  • Аэрапорт «Гомель» — 1 Ан-12.

Колькасць прылётаў ПКС РФ у Беларусь працягвае зніжацца

Адзначым, што колькасць авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ за месяц не змянілася. На 1 сакавіка ў Беларусі ўвесь час знаходзяцца наступныя самалёты ПКС РФ:

  • «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
  • «Баранавічы» – 2 Су-24М/МР і мін. 1 Су-30СМ.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за люты можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
Колькасць УС РФ у Беларусі не змяняецца
Наступны матэрыял
Колькасць наймітаў ПВК «Вагнер» у Беларусі скарачаецца?

Iншыя матэрыялы