На русском языке:
Сколько вагнеровцев в Беларуси прямо сейчас и что будет дальше?
Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», на пачатак лістапада ўсяго на тэрыторыі Беларусі можа знаходзіцца каля 500 наймітаў ПВК «Вагнер».
Высокая верагоднасць, што колькасць наймітаў ПВК у Беларусі, у бліжэйшай перспектыве, працягне зніжацца, улічваючы аднаўленне набору і перавод ПВК у фармат падраздзялення Расгвардыі.
Якія яшчэ ёсць варыянты развіцця падзеяў?
На дадзены момант мы лічым магчымымі шэраг сцэнараў (адзначым, што гэта не факты, а гіпотэзы):
1. Частка наймітаў вернецца (ці ўжо вярнулася) у Расію для ўдзелу ў баявых дзеяннях, частка з іх цалкам можа накіравацца ў Афрыку (ці ўжо тамака).
2. Часткова яны застануцца ў Беларусі і будуць убудоўвацца ў сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі ў якасці штатных інструктараў.
Гэты варыянт верагодны. Тым больш, што ў нядаўнім мінулым ужо ёсць падобныя прыклады. Пасля Рэвалюцыі годнасці 2014 года, частка супрацоўнікаў былога спецпадраздзялення «Беркут» МУС Украіны, перабраліся ў Беларусь і пайшлі служыць у шэрагах АМАПа.
3. Найміты забяруць тэхніку з в. Цэль і зʼедуць у РФ. На карысць гэтага сцэнара кажуць дадзеныя аб цяжкасцях з аўтамабільнай тэхнікай, якія адчуваюць УС РФ.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за кастрычнік можна азнаёміцца тут (на англійскай).