Колькі вагнераўцаў у Беларусі зараз і што будзе далей?

The Moscow Times
4 хв.

На русском языке: Сколько вагнеровцев в Беларуси прямо сейчас и что будет дальше?

Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», на пачатак лістапада ўсяго на тэрыторыі Беларусі можа знаходзіцца каля 500 наймітаў ПВК «Вагнер».

Высокая верагоднасць, што колькасць наймітаў ПВК у Беларусі, у бліжэйшай перспектыве, працягне зніжацца, улічваючы аднаўленне набору і перавод ПВК у фармат падраздзялення Расгвардыі.

Якія яшчэ ёсць варыянты развіцця падзеяў?

На дадзены момант мы лічым магчымымі шэраг сцэнараў (адзначым, што гэта не факты, а гіпотэзы):

1. Частка наймітаў вернецца (ці ўжо вярнулася) у Расію для ўдзелу ў баявых дзеяннях, частка з іх цалкам можа накіравацца ў Афрыку (ці ўжо тамака).

2. Часткова яны застануцца ў Беларусі і будуць убудоўвацца ў сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі ў якасці штатных інструктараў.

Гэты варыянт верагодны. Тым больш, што ў нядаўнім мінулым ужо ёсць падобныя прыклады. Пасля Рэвалюцыі годнасці 2014 года, частка супрацоўнікаў былога спецпадраздзялення «Беркут» МУС Украіны, перабраліся ў Беларусь і пайшлі служыць у шэрагах АМАПа.

3. Найміты забяруць тэхніку з в. Цэль і зʼедуць у РФ. На карысць гэтага сцэнара кажуць дадзеныя аб цяжкасцях з аўтамабільнай тэхнікай, якія адчуваюць УС РФ.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за кастрычнік можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Падтрымайце працу каманды «Беларускі Гаюн».

Папярэдні матэрыял
Кастрычнік вызначыўся мінімумам транспартнікаў ПКС РФ на працягу года
Наступны матэрыял
У Беларусь прыбыў прэм'ер Кубы

Iншыя матэрыялы