На русском языке:
Источники: в банке БелВЭБ задержано около 8 сотрудников
Чытачы паведамляюць, што ў сталічны банк БелВЭБ (пр-т Пераможцаў, 29) прыйшлі сілавікі. Затрымана каля 8 супрацоўнікаў.
Па папярэдняй інфармацыі, гэта людзі з кіраўніцтва банка.
Выданне «Наша Ніва» паведамляе, што затрыманы кіраўнік праўлення БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі і ўсё кіраўніцтва банка. Па іх інфармацыі, у аддзяленне прыходзіў ДФР.
Сам банк БелВЭБ банк не каментуе паведамленні аб затрыманні топ-мэнэджара Мацюшэўскага, — перадае @officelife_media.
Паводле інфармацыі «Зеркало», апроч старшыні праўлення БелВЭБ Васіля Мацюшэўскага, затрыманыя першы намеснік Мацюшэўскага Тарас Надольны, намеснікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Зміцер Ляўданскі. Усе яны пералічаныя ў спісе на сайце банка.
Таксама затрыманы член праўлення банка Анатоль Паўлавіч і Аляксей Мажухін — дырэктар па развіцці банка.
Калі ў вас ёсць больш інфармацыі — пішыце ў @motolko_bot.