На русском языке:
В Казахстане задержан владелец беларусской франшизы McDonald’s
У Казахстане (верагодна) затрыманы ўладальнік беларускай франшызы McDonald’s.
Пра затрыманне ў Алматы аднаго з найбагацейшых людзей Казахстана Кайрата Баранбаева паведамлюць тэлеграм-каналы.
Баранбаеў з 2016 года ўваходзіць у лік найбагацейшых людзей Казахстана.
Менавіта ён з’яўляецца ўладальнікам франшызы McDonald’s у Расіі і ўладальнікам беларускай кампаніі «КСБ Вікторыі Рэстараны», праз якую працуе беларускі McDonald’s.
Раней мы складалі спіс казахскіх бізнэсоўцаў, якія маюць інтарэсы ў Беларусі, сярод іх быў і Баранбаеў, раім азнаёміцца.