Крыпта, зніжэнне падаткаў, мараторый на праверкі: рэзідэнтам ПВТ хочуць забяспечыць казачныя паслабленні

Minsk.page
3 хв.

На русском языке: Крипта, снижение налогов, мораторий на проверки: резидентам ПВТ хотят обеспечить сказочные послабления

Рэзідэнты ПВТ атрымалі ліст ад кіраўніка парка Усевалада Янчэўскага, у якім ён паведаміў, што парк рыхтуе праект нарматыўнага акта, які збіраюцца ўнесці на разгляд Лукашэнку.

У лісце Янчэўскі пералічыў шэраг ключавых паслабленняў, якія хочуць увесці для кампаній у ПВТ: адтэрміноўка ад прызыву, мараторый на ўсе праверкі, зніжэнне падаходнага падатку, мараторый на пагаршэнне дзейнага заканадаўства аб ПВТ, дапамога дзяржавы кампаніям па знешнегандлёвых плацяжах, дазволіць выкарыстоўваць крыпту, дазволіць уносіць наяўныя на рахункі кампаній без пацверджання паходжання і дазволіць дыстанцыйную працу ў іншых краінах.

Усё гэта, калі шчыра, гучыць не тое што нерэальна, а проста казачна, як быццам кіраўніцтва парка лічыць, што ніякай вайны няма, эканоміка расце, ды і наогул зараз не 2022, а які-небудзь 2017 год.

Крыпта, зніжэнне падаткаў, мараторый на праверкі: рэзідэнтам ПВТ хочуць забяспечыць казачныя паслабленні

Ліст дырэктара ПВТ з ключавымі прапановамі / motolko.help
Папярэдні матэрыял
Новы канал ГУБАЗіКа Telegram таксама выдаліў
Наступны матэрыял
Фізасобам часова забаранілі купляць валюту на беларускай валютна-фондавай біржы

Iншыя матэрыялы