На русском языке:
Lamborghini, Porsche, Mercedes и Bentley на миллионы долларов уже в Орше. Видео
У распараджэнні рэдакцыі Motolkohelp аказаліся відэа і фота з новымі люксавымі аўтамабілямі, якія масава завозяцца ў Беларусь з Латвіі і Літвы ў абыход санкцый.
Паказваем, якія менавіта аўтамабілі прыбылі на чыгуначную станцыю «Орша-Заходняя» наўпрост з Латвіі, колькі ж яны каштуюць, і куды адпраўляюцца.
І так, нагадаем, што за пастаўкамі гэтых аўтамабіляў у Беларусь стаіць «кашалёк лукашэнкі» Аляксей Алексін, а дакладней яго кампанія СЗАТ «ЭНЕРГА-АІЛ», якая зʼяўляецца атрымальнікам вагонаў з новымі аўто на беларускім баку. У гэтай схеме таксама ўдзельнічаюць:
Літоўская кампанія Autorail Cargo, UAB – экспедытар па Літве;
Расійская «ТрансАльянс-Цэнтр» – экспедытар па РФ;
Латвійская ALPIK CARGO – адпраўнік і экспедытар па Латвіі;
Ужо згаданая «ЭНЕРГА-АІЛ» – атрымальнік аўто ў Беларусі;
А таксама кампанія «Фортэкс» і нейкі Ігар Белясікаў – нібыта атрымальнік аўто ў Казахстане.
Больш за тое, у распараджэнні чыгуначнікаў ёсць розныя дэкларацыі, якія прама пацвярджаюць, што гэтая схема першапачаткова зразумелая латвійскім мытным органам.
Ацаніць люксавыя аўто на чыгуначнай станцыі «Орша-Заходняя» можна тут.