На русском языке:
Лицею БГУ официально присвоили имя Феликса Дзержинского
Пра тое, што Ліцэй збіраюцца назваць у гонар Дзяржынскага, мы пісалі яшчэ ў сакавіку. Гэта адбылося быццам бы па просьбах саміх выкладчыкаў. Але ўсе добра ведаюць, як зараз дзяржава прасоўвае свае «хацелкі» праз «просьбы трудящихся».
Сёння ж стала вядома, што Ліцэй БДУ ўжо канчаткова перайменаваны ў гонар «выдающегося уроженца белорусский земли» Фелікса Дзяржынскага, які з’яўляецца стваральнікам ВЧК і НКУС, а таксама ідэйным натхняльнікам чырвонага тэрору і рэпрэсій супраць іншадумцаў.