Аўтсорсінгавую кампаню «Рэлсофт», якую ў 2007 годзе заснаваў Юрый Зісер, ліквідуюць. Пра гэта паведамляе dev.by.
Паводле выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра, працэдуру ліквідацыі запусцілі 22 чэрвеня, а рашэнне аб ліквідацыі прыняў уласнік «Рэлсофт» Яўгенія Чарняўская — дачка Юрыя Зісера, якой належыць 100% долі кампаніі.
Яўгенія пацвердзіла гэтую інфармацыю, паведаміўшы, што рашэнне прынята ў сувязі з фактычнай немагчымасцю кампаніі ажыццяўляць далейшую дзейнасць. Акрамя таго, па яе словах, дырэктар «Рэлсофт» знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошванне.
У чэрвені 2007 года кампанія «Рэлсофт» стала рэзідэнтам ПВТ. У абноўленым спісе рэзідэнтаў кампаніі ўжо няма. Па словах Яўгеніі, ім ніхто не паведамляў пра выключэнне з ПВТ.