На русском языке:
Литва смягчила запрет на ввоз продуктов из Беларуси
На сайце літоўскай мытні паведамляецца, што забарона на ўвоз прадуктаў з Беларусі і РФ у Літву «не распаўсюджваецца на тавары, якія перавозяцца транзітам, а таксама тавары, якія прызначаны толькі для асабістага выкарыстання падчас паездкі (г.зн. з выкрытымі пакаваннямі)».
Нагадаем, што на нядаўніх фота з памежнага пераходу «Мядзінінкай», прысутнічала вялікая колькасць і адкрытых прадуктаў харчавання.
Раней паведамлялася, што забарона можа нават стаць больш жорсткай.
Калі вы ці вашыя знаёмыя ўязджалі ў Літву сёння ці плануеце ў бліжэйшыя дні, то просьба паведаміць, якая зараз сітуацыя з забаронай на ўвоз ежы з Беларусі ў Літву. Пішыце ў @motolko_bot ці праз ананімную форму для сувязі.