На русском языке:
Литва может начать отказывать во въезде людям, которые везут с собой продукты
Onliner Auto са спасылкай на каментар кіроўцы рэйсавага аўтобуса паведаміў, што Літва можа пачаць не проста забіраць прадукты ў тых, хто хоча заехаць у краіну, а ўвогуле адмаўляць ва ўездзе.
«Далей меры могуць быць больш жорсткімі. Цяпер прадукты проста забіраюць. У далейшым, калі ў пасажыраў будуць з сабой прадукты, ім могуць адмовіць ва ўездзе, а ў асобных выпадках, як мяне папярэдзілі, аўтобус і ўвогуле могуць развярнуць», – распавёў кіроўца аўтобуса.
Таксама адзначаецца, што на бягучы момант сітуацыя з новаўвядзеннямі і іх «строгасцю» залежыць ад таго, які работнік цяпер на змене. Па словах адных людзей, ім не далі правесці безглютэнавую ежу для дзіцяці, якое пакутуе на цэліякію, а іншыя пішуць, што да іх нават не зазіралі ў валізкі.