Літоўская мытня не дапусціла да перавозкі праз Клайпедскі марскі порт 18 кантэйнераў з запчасткамі для самазвалаў БелАЗ.
Вытворца спрабаваў адправіць іх праз Літву ў Чылі, аднак мытня спыніла гэтую спробу з-за таго, што БелАЗ уключаны ў 4-й пакет санкцый ЕС.
Распачатае расследаванне, пытанне пра далейшы лёс грузу будзе вырашацца.
Беларускі аўтавытворца БелАЗ быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый ЕС у чэрвені гэтага года. Акрамя яго, у санкцыйных спісе апынуліся 78 фізічных асоб і 7 прадпрыемстваў, у тым ліку «Мінскі аўтамабільны завод» (МАЗ).
Санкцыі ўжо паспелі паўплываць на кампанію БелАЗ. Так у пачатку верасня амерыканская карпарацыя Cummins, адзін з асноўных пастаўшчыкоў рухавікоў для БелАЗа пацвердзіла, што цалкам спыніла супрацоўніцтва з беларускім прадпрыемствам. Таксама супрацоўніцтва з БелАЗам спынілі Becker Group, Liebherr, Danfoss і Yokohama.