Літва забараняе ўезд на беларускіх аўто ў краіну, калі ва ўладальніка шэнген/унж любой краіны ЕС, акрамя Літвы?

Абноўлена
Абноўлена: 17 студзеня 2025 13:39
4 хв.

На русском языке: Литва запрещает въезд на беларусских авто в страну, если у владельца шенген/внж любой страны ЕС, кроме Литвы?

Яшчэ ў ліпені 2024 г. літоўская мытня паведаміла аб увядзенні забароны на ўезд у краіну аўто на беларускіх нумарах з 18 ліпеня 2024 г. Тады ж паведамлялася, што пачынаючы з 18 студзеня 2025 г. уезд на аўто з беларускімі нумарамі на тэрыторыю Літвы і ўсяго ЕС будзе забаронены.

Сёння ж на сайце літоўскай мытні з’явілася новая інфармацыя, якая абвяшчае, што з 14 лютага 2025 года аўтамабілі з беларускімі нумарамі могуць удзельнічаць у дарожным руху на тэрыторыі Літвы. Але ёсць шэраг нюансаў.

Па-першае, паводле новага паведамлення ўезд на тэрыторыю краіны і перамяшчэння па Літве на беларускіх аўто будуць дазволеныя, калі за рулём уладальнік аўто, які мае літоўскую візу/внж/пмж. У дакуменце нічога не сказана, ці можа беларус на сваім аўто ездзіць і ўязджаць у Літву па, напрыклад, польскай візе/внж.

Сыходзячы з бягучага варыянту дакумента выходзіць, што з 14.02 уезд і перамяшчэнні па Літве на сваім беларускім аўто, калі ва ўладальніка няма менавіта літоўскіх дакументаў, будуць проста забаронены.

Па-другое, адкрытым застаецца пытанне: чаму новае гэтае правіла будзе дзейнічаць толькі з 14 лютага і якія будуць правілы для ўезду ў прамежку 18.01-14.02?

UPD. Да 14 лютага беларусы могуць уязджаць у Літву на сваіх аўто з візай/ВНЖ любых краін ЕС, а пасля 14/02 — толькі з літоўскімі дакументамі.

У памежнай службе Літвы карэспандэнту «Хвалі» паведамілі, што 14 лютага 2025 года набывае сілу абноўлены парадак уезду аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Літву.

Цягам некалькіх тыдняў да 14 лютага ў Літву яшчэ змогуць уязджаць беларусы на сваіх аўтамабілях, калі ў кіроўцы ёсць ВНЖ іншых краін ЕС (напрыклад, Польшчы ці Латвіі), а пасля 14 лютага кіроўца аўто на беларускіх нумарах для ўезду ў Літву павінен будзе мець толькі літоўскую візу/ВНЖ/ПМЖ, паведамілі карэспандэнту «Хвалі» ў памежнай службе. Відавочна гаворка не толькі пра ўезд, але і пра перамяшчэнне па Літве на аўто з беларускімі нумарамі.

Таксама паведамляецца, што пры выкарыстанні аўтамабіляў з беларускімі нумарамі з парушэннем устаноўленага парадку ўладальнікам пагражае штраф і канфіскацыя аўтамабіля ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, артыкулам 515.

Папярэдні матэрыял
Новая «лінія Хрэніна» з'явілася за 6 км ад мяжы з Літвой? Апублікаваны новыя спадарожнікавыя здымкі
Наступны матэрыял
Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Iншыя матэрыялы