На русском языке:
Литва закрыла погранпереход из-за мигранта из Пакистана
Па словах відавочцаў, пункт пропуску «Мядзінінкай» на мяжы з Беларуссю закрыўся з-за спрэчкі пра мігранта.
«Разгарнулася спрэчка наконт мігранта, які сядзеў у нейтралцы, літоўцы папрасілі вярнуць яго назад у РБ, нашы не прынялі, ну і літоўцы зачыніліся», – пішуць людзі ў чатах.
Пазней гэта пацвердзіла Дзяржпагранслужба Літвы (VSAT). Яна часова закрыла пмежпераход «Мядзінінкай», бо лукашысты адмовіліся прыняць грамадзяніна Пакістана, які спрабаваў уехаць у Літву па падробленых дакументах. Аб гэтым паведамляе BNS, што заўважыла выданне Zerkalo.io.
Паведамляецца, што ўчора ўвечары літоўскія памежнікі пры праверцы дакументаў у пасажыраў аўтобуса Мінск-Вільня выявілі, што грамадзянін Пакістана прадʼявіў для праверкі падробленыя румынскія правы кіроўцы і румынскае пасведчанне асобы.
«Аднак беларусы адмовіліся яго прыняць, чалавек не можа ўехаць у Літву, беларусы незаконна адмаўляюцца яго пускаць назад.[…] Ён практычна сядзіць на лініі. Часам ён кладзецца на асфальт. У гэтым месцы не павінна быць чалавека, там звычайна вялікі трафік», – сказаў прадстаўнік VSAT Гедрус Мішуціс.
Паводле слоў Мішуціса, з-за немагчымасці прымусіць іншаземца вярнуцца ў Беларусь было прынята рашэнне спыніць рух у абодвух напрамках.