На русском языке:
Литва закрыла погранпереходы «Котловка»-«Лаворишкес» и «Привалка»-«Райгардас» на беларусско-литовской границе
З 01:00 1 сакавіка Літва закрыла памежпераходы «Катлоўка»-«Лаварышкес» і «Прывалка»-«Райгардас».
На камерах бачна, што ў 00:50 на ўездзе ў ЕС праз Прывалку ўжо стаяла машына літоўскіх памежнікаў з уключанымі маячкамі, а на ўездзе праз Катлоўку ўжо ўсталявалі плот і каля яго стаялі людзі, якія, відаць, не паспелі праехаць.
Нагадаем, Літва раней ужо закрыла два іншыя пагранпераходы 18 жніўня 2023 года. Такім чынам, на дадзены момант на беларуска-літоўскай мяжы ўжо закрытыя памежныя пераходы:
- «Лоша»-«Шумскас»,
- «Твярачус»-«Відзы»,
- «Катлоўка»-«Лаварышкес»,
- «Прывалка»-«Райгардас».
Працягваюць функцыянаваць памежныя пераходы:
- «Каменны Лог» – «Медзінінкай»,
- «Беняконі» – «Шальчынінкай».
Акрамя таго, на астатніх пераходах уводзіцца забарона на іх перасячэнне пешшу і на веласіпедзе.