Лукашэнка абяцаў спыніць міграцыйны крызіс, калі ЕС прызнае яго прэзідэнтам і спыніць санкцыі

Фота: President.gov.by
1 хв.

In English: Lukashenka promised to end migration crisis if the EU recognises him as president and lifts sanctions
На русском языке: Лукашенко обещал прекратить миграционный кризис, если ЕС признает его президентом и отменит санкции

Лукашэнка высунуў умовы спынення эміграцыйнага крызісу на мяжы з ЕС: ён патрабуе прызнаць яго прэзідэнтам Беларусі і адмяніць санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам пасля жорсткага падаўлення пратэстаў у Беларусі, сотняў палітычна матываваных крымінальных справаў і прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску. Пра гэта расказала міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс.

Паводле яе слоў, пра гэта Лукашэнка заявіў у тэлефоннай размове з Меркель 15 лістапада.

«Ён хоча, каб санкцыі былі спыненыя, каб яго прызналі кіраўніком дзяржавы, каб ён мог працягваць», – сказала Ліймец, дадаўшы, што новыя санкцыі павінны быць уведзены як мага хутчэй.

У панядзелак міністры замежных спраў ЕС дамовіліся аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Беларусі. Яны хочуць нацэліць новыя санкцыі на фізічных і юрыдычных асоб, якія спрыяюць незаконнаму перасячэнню знешніх межаў ЕС.

Нагадаем, у панядзелак Ангела Меркель паразмаўляла з Лукашэнкам пра сітуацыю на мяжы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Гэта была першая тэлефонная размова паміж Лукашэнкам і лідарам заходняй краіны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, афіцыйныя вынікі якіх не прызнаюцца Захадам.

Папярэдні матэрыял
«Дрэнныя хлопцы перамагаюць»: журналістка Эн Эплбаум пра Ціханоўскую, Лукашэнку і крызіс, у якім апынулася Беларусь
Наступны матэрыял
ЕС усё ж замарозіў мільярд, які МВФ выдзеліў Беларусі

Iншыя матэрыялы