На русском языке:
Лукашенко назвал Зеленского «гнидой» и бросил какой-то вызов
Экс-прэзідэнта цытуе «Наша Ніва». Вось што сказаў Лукашэнка:
«Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі хвалюецца за свой народ. Прэзідэнт Зяленскі – проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым. <…>
Гніда таму, што ён бегае вакол Беларусі, дасылае да нас людзей і просіць, як я ўжо казаў: «Давайце заключым пакт аб ненападзе, давайце дамовімся, у нас з вамі няма ніякіх праблем».
На што я казаў: «Мы не збіраемся нападаць». – «Не, давайце падпішам дамову пад заступніцтвам Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, што вы на нас не нападзе». Вы чулі мае ўсе гэтыя заявы. І ў гэты час… Што ж, выклік кінуты», – сказаў ён.
Нагадаем, раней дарадца Зяленскага Міхаіл Падаляк, які ў 1990-х працаваў на дзяржаўную прапаганду Лукашэнкі, а пазней быў дэпартаваны з Беларусі за артыкул аб тым, як Лукашэнка перашкаджае інтэграцыі Беларусі і Расіі, заявіў, што бачыць у Лукашэнкі «разуменне таго, як гэтая вайна развіваецца».