На русском языке:
Лукашенко не произнес речь на День Победы в Минске, вместо него говорил Хренин
На відэа прапагандыстаў бачна, што Лукашэнка проста стаяў і маўчаў, пакуль казаў кіраўнік МА РБ Віктар Хрэнін.
Пазней паведамілі, што Лукашэнка з’ехаў практычна адразу пасля ягонага выступу. Такім чынам ён увогуле нічога не сказаў на Плошчы Перамогі ў Мінску.
«Наша Ніва» звярнула ўвагу на тое, як рэжысёры трансляцыі паказвалі Лукашэнку: здалёк, не даючы буйны кадр – магчыма для таго, каб нічога не магло падказаць аб стане Лукашэнкі.
Таксама выданне зазначае, што першапачаткова трансляцыя называлася інакш: прамова Хрэніна відавочна не ўваходзіла ў першапачатковыя планы мерапрыемства.