Лукашэнка пазбавіў воінскіх званняў Валерыя Сахашчыка, Крысціну Ціманоўскую, Ягора Лебядка і яшчэ 73 чалавекі

Фота: Офіс Ціханоўскай
2 хв.

In English: Lukashenka deprived Valery Sakhashchyk, Krystsina Tsimanouskaya, Yahor Lebiadok and 73 other people of military ranks
На русском языке: Лукашенко лишил воинских званий Валерия Сахащика, Кристину Тимановскую, Егора Лебедка и еще 73 человек

Пазбаўлены воінскіх (спецыяльных) званняў больш як 80 былых ваеннаслужачых і работнікаў пракуратуры. Спіс апублікаваны на «Нацыянальным прававым партале». Сярод іх:

▪️ Валерый Сахашчык – падпалкоўнік запасу, прадстаўнік па абароне і нацбяспецы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце;
▪️ Аляксандр Сахашчык – маёр, сын Валерыя Сахашчыка;
▪️ Ягор Лебядок – старшы лейтэнант, ваенны эксперт, палітвязень;
▪️ Васіль Верамейчык – лейтэнант запасу, добраахвотнік Палка Каліноўскага;
▪️ Крысціна Ціманоўская – прапаршчык унутранай службы запасу, лёгкаатлетка, якая зʼехала ў Польшчу;
▪️ Андрэй Паротнікаў – капітан міліцыі запасу, ваенны эксперт;
▪️ Алег Талерчык – дарадца юстыцыі, прадстаўнік арганізацыі BYPOL.

Папярэдні матэрыял
«Не трэба нам фэйкі. Трэба паказваць рэальную рэчаіснасць»: Лукашэнка ведае, што дзяржСМІ займаюцца маніпуляцыяй і дэзынфармацыяй – фэйкамі
Наступны матэрыял
Школьнікам і студэнтам цяпер не трэба падаваць даведку, калі яны хварэлі 5 дзён

Iншыя матэрыялы