Лукашэнка пазбавіўся самалёта коштам $60 млн

JetPhotos
Iнсайд
5 хв.

In English: Lukashenka lost an aircraft worth $60 million
На русском языке: Лукашенко лишился самолёта стоимостью $60 млн

11 жніўня 2021 года самалёт Лукашэнкі Gulfstream G550 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PJ паляцеў у маскоўскі аэрапорт Унукава і з таго часу нікуды не лётаў. Характэрна, што гэты борт быў падораны Лукашэнкам даўнім сябрам — Міхаілам Гуцэрыевым. Можна было б выказаць здагадку, што борт знаходзіцца на рамонце ці тэхаглядзе, калі б не адзін момант.

 

Лукашэнка пазбавіўся самалёта коштам $60 млн

Gulfstream G550, EW-001PJ, 11 верасня 2020 года / JetPhotos

Рэдакцыі motolko.help стала вядома, што 28 снежня 2021 года самалёт змяніў рэгістрацыю на РФ і зараз яму прысвоены рэгістрацыйны нумар RA-11003. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Дзяржаўным рэестры грамадзянскіх паветраных судоў Расійскай Федэрацыі, які з’яўляецца адкрытай крыніцай такіх звестак, у адрозненне ад аналагічнага рэестра ў Беларусі.

Лукашэнка пазбавіўся самалёта коштам $60 млн

Gulfstream G550 з рэгістрацыйным нумарам RA-11003 / Дзярж. рэестр грамадзянскіх паветраных судоў РФ

Атрымліваецца, што самалёт быў перададзены ці прададзены новаму ўладальніку. Дарэчы, каму менавіта — пакуль невядома. Але, хутчэй за ўсё, авіякампанія «Белавія», якая па дакументах і з’яўлялася ўладальнікам самалёта, атрымала за яго вялікую суму. Бо кошт новага G550 складае каля $60 млн.

Лукашэнка пазбавіўся самалёта коштам $60 млн

Самалёты і верталёты, якія трапілі пад санкцыі Вялікабрытаніі 9 жніўня 2021 года / gov.uk

Але і гэта яшчэ не ўсё, змяніўшы рэгістрацыйны нумар, борт аўтаматычна выйшаў з-пад санкцый Вялікабрытаніі, куды ўсе тры самалёты Лукашэнка трапілі ў жніўні 2021 года.

Дадатковую інфармацыю пра авіяпарк чалавека, які незаконна ўтрымлівае ўладу і любыя іншыя падрабязнасці пра авіяцыю не толькі Лукашэнкі, але і ўсёй Беларусі — дасылайце ў @motolko_bot або праз ананімную форму для сувязі.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
«Усё будзе па законе». Ініцыятыва «Сумленныя людзі» апублікавала расшыфроўку размовы з будучым чальцом камісіі
Наступны матэрыял
У мітрапаліта БПЦ Веніяміна выявілі COVID-19?

Iншыя матэрыялы