Лукашэнка, верагодна, пра адсутнасць асенізацыйнай машыны ў Мачулішчах: «Сёння гэта найважнейшы элемент стрымлівання любога суперніка»

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: Лукашенко, вероятно, об отсутствии ассенизационной машины в Мачулищах: «Сегодня это важнейший элемент сдерживания любого противника»

Лукашэнка ў мундзіры ўчора выступіў на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржорганаў сістэмы забеспячэння нацбяспекі Беларусі.

Сярод іншага ён расказаў пра пастаўку новых узораў тэхнікі ва УС РБ. Такіх як:

  • Беларускае РСЗА «Паланэз-М» далёкасцю да 300 км;
  • 2 зенітных ракетных дывізіёнах С-400;
  • 2 дывізіёны ракетных комплексаў «Іскандэр-М».

Узгадаў ён і пра нябачную мадыфікацыю «размешчанай» ў РБ ТЯЗ.

Але пра неабходнасць закупкі аэрадромнай асенізацыйнай машыны (МА) для ВПС так і не сказаў. А ваенныя лётчыкі ў Мачулішчах да гэтага часу павінны пераступаць праз расійскія экскрыменты, разлітыя на рулежных дарожках вакол ВПП, падчас рэгулярных візітаў калегаў з МА РФ (пасажырскія самалёты ПКС РФ апаражняюць свае бартавыя туалеты на вуліцу з-за адсутнасці МА ў Мачулішчах).

Лукашэнка, верагодна, пра адсутнасць асенізацыйнай машыны ў Мачулішчах: «Сёння гэта найважнейшы элемент стрымлівання любога суперніка»

І мабыць, каб лётчыкі канчаткова паверылі, што гэта божая раса, камандаванне ВПС РБ замест МА-7 унесла ў план закупак на 2024 год паслугі па «Павышэнні кваліфікацыі на курсах »Нейралінгвістычнае праграмаванне«».

Атрымліваецца, адсутнасць асенізацыйнай машыны на аэрадроме, – гэта ў нейкім сэнсе і ёсць элемент стрымлівання прыродных пазываў у вайскоўцаў, як мінімум, у самалёце. Але для непрадбачаных выпадкаў заўсёды застаецца вядро.

Папярэдні матэрыял
Камандаванне ВПС РБ адправіць вайскоўцаў на курсы па НЛП?
Наступны матэрыял
Пад санкцыі Вялікабрытаніі патрапілі «Планар» і завод дакладнай электрамеханікі

Iншыя матэрыялы