На русском языке:
Лукашенко потребовал «мобилизовать школьников на картошку». А это законно?
Нядаўна Лукашэнка крытычна выказаўся аб забароне прыцягнення навучэнцаў школ да ўборачных прац на палях. На яго думку, у гэтым адны плюсы «і бацькам, і дзіцяці», і на сельгасработы трэба «мабілізаваць усіх».
Аднак ёсць нюанс. Petitions.by прыгадалі, што яшчэ ў 2016 годзе намеснік міністра адукацыі РБ Сідарэнка ў афіцыйным адказе на петыцыю «Забараніць прымусовую працу школьнікаў», напісала наступнае: «Прыцягненне навучэнцаў да сельскагаспадарчых работ у рамках грамадска карыснай працы супярэчыць заканадаўству».
Такі від грамадскай працы як «сельскагаспадарчыя працы» адсутнічае ў пункце 121 Санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», дзе прапісана да якіх менавіта дадатковых працаў і на якія часовыя тэрміны могуць прыцягвацца навучэнцы беларускіх школ.
Акрамя таго, варта памятаць, што дзяцей узростам да 14 гадоў у прынцыпе забаронена прыцягваць да дадатковых грамадскіх работ, а старэйшых – толькі з пісьмовай згоды бацькоў.
Асобна адзначым, што петыцыя і адказ намесніка міністра з’явіліся не проста так, а пасля канкрэтнага і трагічнага прэцэдэнту, калі 29 верасня 2016 года падчас уборкі бульбы пад Маладзечнам загінула 13-гадовая школьніца. Менавіта тая падзея і паслужыла кропкай у пытанні: ці можна адпраўляць школьнікаў удзельнічаць ва ўборачнай кампаніі.