Лукашэнка заявіў, што бамбавікі СУ-24 ВПС РБ гатовыя несці ядзерную зброю

Licensed under CC BY-SA 3.0 via Commons. Su-24
Абноўлена
Абноўлена: 26 жніўня 2022 15:23
4 хв.

In English: Lukashenka claims that Su-24 bombers of the Belarusian Air Force are ready to carry nuclear weapons
На русском языке: Лукашенко заявил, что бомбардировщики СУ-24 ВВС РБ готовы нести ядерное оружие

UPD. По нашей информации, речь может идти о переоборудовании под несение ЯО штурмовиков Су-25, которые базируются в Лиде.

О готовности нести ядерное оружие бомбардировщиками Су-24 утром написало госагенство Белта со ссылкой на слова Лукашенко. Однако позднее новость была изменена, а название конкретной модели удалено. Тем не менее скрин сохранился, а так называемые «журналисты» ничего не поправили в своём телеграм-канале.

Сёння, 26 жніўня, выступаючы на ​​прадпрыемстве «БелОМА», Лукашэнка заявіў, што беларускія тактычныя бамбавікі СУ-24 пераабсталяваныя для нясення ядзернай зброі і працягнуў пагражаць заходнім краінам:

«Яны павінныя разумець, што ніякія верталёты, самалёты, калі яны пойдуць на абвастрэнне, іх не выратуюць. Мы некалі з Пуціным у Піцеры заявілі, што пераабсталюем і беларускія самалёты Су-24 для таго, каб яны маглі несці ядзерную зброю. Вы што, думаеце, мы мовай ляпаем? Усё гатова!», – сказаў ён.

Нагадаем, што ўпершыню аб пераабсталяванні беларускіх самалётаў пад нясенне ядзернай зброі ён сказаў падчас сустрэчы з Пуціным у чэрвені гэтага года. Праўда, тады ён прасіў прыстасаваць для гэтага Су-35, якіх няма на ўзбраенні ў Беларусі. У адказ Пуцін сказаў, што можна было б пераабсталяваць для такіх мэт штурмавікі Су-25.

Ну, а сённяшняя трэцяя мадэль – гэта франтавы бамбавік з крылом змянянай стрэлападобнасці Су-24, які выпускаўся ў мінулым стагоддзі, а яго мадыфікацыі аж да 2009 года.

UPD. Па нашай інфармацыі, размова можа ісці аб пераабсталяванні пад нясенне ядзернай зброі штурмавікоў Су-25, якія базіруюцца ў Лідзе.

Аб гатоўнасці несці ядзерную зброю бамбавікамі Су-24 раніцай напісала дзяржагенства Белта са спасылкай на словы Лукашэнкі. Аднак пазней навіна была зменена, а назва канкрэтнай мадэлі выдалена. Тым не менш скрын захаваўся, а так званыя «журналісты» нічога не паправілі ў сваім тэлеграм-канале.

Лукашэнка заявіў, што бамбавікі СУ-24 ВПС РБ гатовыя несці ядзерную зброю

Так ці інакш, але «эксперт ва ўсім» па прозвішчы Лукашэнка ў чарговы раз паказаў, што не разумее, што нясе. Можна было падумаць, што ў іх недзе стаяць у ангарах Су-24, якія ціха сабе перарабляюць, але праўда ў тым, што самалёты гэтага тыпу зняты з узбраення 12 гадоў таму.

— Што ж ён меў на ўвазе?

Выглядае, што гаворка ішла пра штурмавікоў Су-25, якія дыслакуюцца ў Лідзе. Да таго ж, менавіта пра гэты тып знішчальнікаў яны размаўлялі з Пуціным падчас сустрэчы ў чэрвені.

Папярэдні матэрыял
За апошнія тры месяцы ў Беларусі знішчылі не менш за 10 пахаванняў і месцаў памяці салдат Арміі Краёвай
Наступны матэрыял
Валанцёрам «Partyzanka» патрэбная наша дапамога, каб працягваць дапамагаць беларускім уцекачам.

Iншыя матэрыялы