Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі размешчаны некалькі дзясяткаў ядзерных боепрыпасаў. Паводле яго слоў, размова ідзе аб бомбах і боегалоўках для ракет.
Таксама ён сказаў, што стратэгічная ядзерная зброя ў Беларусі не патрэбная, але тактычная неабходная.
Каментар маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн»: «На дадзены момант, як і раней, няма ніякіх рэальных пацверджанняў ягоным словам. За ўвесь час маніторынгу мы не назіраем ніякіх фактаў, якія пацвярджалі б завоз і знаходжанне ТЯО на тэрыторыі Беларусі».