На русском языке:
Лукашенко заявил, что в региональную группировку войск Беларуси и России войдут 70 тыс. беларусских военнослужащих
Сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта крамлёўскага «Першага канала», Лукашэнка сказаў, што рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі разгортваецца на заходнім напрамку і яшчэ раз паўтарыў, што ў Польшчы нібыта можа з’явіцца ядзерная зброя.
«Вядома, нас гэта насцярожвае. Таму мы і ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі і пачалі разгортваць рэгіянальную групоўку Беларусі і Расіі на заходнім напрамку».
Паводле яго словаў, колькасны склад гэтай групоўкі ад РБ будзе складаць каля 70 тыс. вайскоўцаў. Колькі ад РФ – невядома. Аднак ён сказаў: «Я думаю, што 10-15 тыс. ад Расіі патрабаваць зараз не трэба».
Акрамя таго, ён у чарговы раз заявіў, што не жадае ўцягвацца ў вайну. І абвінаваціў амерыканцаў, якія нібыта «на вячорках у Варшаве» заяўляюць, што пойдуць кудысьці праз Беларусь. Доказаў ён, вядома ж, не прадставіў.