Лукашэнка заявіў, што ў рэгіянальную групоўку войскаў Беларусі і Расіі ўвойдуць 70 тыс. беларускіх вайскоўцаў

The Presidential Press and Information Office
3 хв.

На русском языке: Лукашенко заявил, что в региональную группировку войск Беларуси и России войдут 70 тыс. беларусских военнослужащих

Сёння, адказваючы на ​​пытанне карэспандэнта крамлёўскага «Першага канала», Лукашэнка сказаў, што рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі разгортваецца на заходнім напрамку і яшчэ раз паўтарыў, што ў Польшчы нібыта можа з’явіцца ядзерная зброя.

«Вядома, нас гэта насцярожвае. Таму мы і ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі і пачалі разгортваць рэгіянальную групоўку Беларусі і Расіі на заходнім напрамку».

Паводле яго словаў, колькасны склад гэтай групоўкі ад РБ будзе складаць каля 70 тыс. вайскоўцаў. Колькі ад РФ – невядома. Аднак ён сказаў: «Я думаю, што 10-15 тыс. ад Расіі патрабаваць зараз не трэба».

Акрамя таго, ён у чарговы раз заявіў, што не жадае ўцягвацца ў вайну. І абвінаваціў амерыканцаў, якія нібыта «на вячорках у Варшаве» заяўляюць, што пойдуць кудысьці праз Беларусь. Доказаў ён, вядома ж, не прадставіў.

Папярэдні матэрыял
Прыхаджанам Чырвонага касцёла забаранілі маліцца і ў парафіяльным доме
Наступны матэрыял
Пачаў рассылацца спам нібы ад каманды Telegram

Iншыя матэрыялы