Лукашэнку хлусяць нават публічна, а ён усяму верыць і толькі задае неразумныя пытанні

Belnaviny
4 хв.

На русском языке: Лукашенко лгут даже публично, а он всему верит и только задаёт неумные вопросы

Учора прапагандысты растыражавалі інфармацыю, што ў Палацы Незалежнасці Лукашэнку паказвалі цуды беларускай мікраэлектронікі. А ўвечары АНТ выпусціў сюжэт, дзе гендырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» Мікалай Казак расказвае яму пра нейкі «оптаэлектронны генератар», у якога, паводле яго слоў, «шумы на два парадкі лепшыя, чым у амерыканскага аналага».

У наступным кадры паказваюць «цуд айчыннай вытворчасці», а прапагандысты радасна заяўляюць: «купляюць у нас і тыя, хто цісне санкцыямі».

Толькі вось ёсць адно «але»: на відэа паказаны ніякі не оптаэлектронны генератар, а 16-канальны модуль балансавання ячэек батарэі электрамабіля EM1402EVM вытворчасці не беларускай, а амерыканскай кампаніі Texas Instruments. А каштуе такі модуль $2 499.

Лукашэнку хлусяць нават публічна, а ён усяму верыць і толькі задае неразумныя пытанні

Папярэдні матэрыял
IKEA назаўжды закрывае офіс закупак у Беларусі
Наступны матэрыял
У Беларусь ляціць урадавы борт РФ

Iншыя матэрыялы