Лукашэнку паказалі «цалкам айчынны» комплекс «Міратворац» з кітайскім рухавіком з AliExpress

пул першага
4 хв.

На русском языке: Лукашенко показали «полностью отечественный» комплекс «Миротворец» с китайским двигателем с AliExpress

Лукашэнку паказалі «цалкам айчынны» комплекс «Міратворац» з кітайскім рухавіком з AliExpress

Нібыта «цалкам айчынны» комплекс «Міратворац» з кітайскім рухавіком з AliExpress.

Сёння пры наведванні палігона «Абуз-Лясноўскі» старшыня Дзяржваенпрама РБ Дзмітрый Пантус паказваў Лукашэнку розныя распрацоўкі прыватнага Канструктарскага Бюро «Беспілотныя верталёты».

Асабліва Лукашэнку цікавіла: ці змогуць гэтыя машыны ваяваць, калі, як ён выказаўся, «заўтра на фронт»? Не ведаем, што яму нагаварылі, але большасць з паказаных сёння апаратаў існуюць толькі ў адзінкавых экзэмплярах і не стаяць на ўзбраенні ВС РБ.

Напрыклад, паказалі нібыта беспілотны авіяцыйны комплекс «Міратворац», які, як сцвярджае пралукашэнкаўскі канал «Пул Першага», «цалкам нашай распрацоўкі і вытворчасці».

Лукашэнку паказалі «цалкам айчынны» комплекс «Міратворац» з кітайскім рухавіком з AliExpress

Кітайскі рэактыўны рухавік Swiwin SW300B, які прадаецца на AliExpress

На фота нам дэманструюць чыноўнікаў з важнымі тварамі, якія глядзяць на буйны аранжавы апарат, а надпіс на рускай «не брацца», верагодна, павінен надаць больш упэўненасці ў новым, выключна беларускім, эксклюзіве.

Дык дзе ж падвох? Лукашэнка адразу сказаў Пантусу: «Не дай Бог мне даложаць, што ты тут паказухай займаўся — гэта бяда».

Глядзім уважліва на турбінны рухавік і бачым, што гэта кітайскі бесшчотачны турбінны рухавік Swiwin SW300B, які прадаецца на AliExpress за $5846. Адтуліны вентыляцыі, балты мацавання, ды і сама форма — супадаюць.

Больш за тое, прэс-служба Лукашэнкі ўвогуле не разумее пра што піша і на фота паказвае не «Міратворац», а рабатызаваную паветраную мішэнь «Беркут-БМ» вытворчасці таго ж КБ.

Лукашэнку паказалі «цалкам айчынны» комплекс «Міратворац» з кітайскім рухавіком з AliExpress

Адтуліны вентыляцыі, балты мацавання, ды і сама форма супадаюць з нібы айчынным рухавіком.

▪️ Што яшчэ яму паказалі?

Прадэманстраваны і беспілотны ўдарны верталёт Hunter, афіцыйна прадстаўлены летась на выставе «MILEX – 2021», які ўсё яшчэ праходзіць выпрабаванні ў распрацоўшчыка і часам сустракаецца на дарогах Беларусі. Аб баявым ужыванні гэтага апарата ў найбліжэйшыя месяцы не можа ісці гаворкі.

Дзеля справядлівасці адзначым, што не ўсе з паказаных узораў далёкія ад баявога прымянення. Сярод іх ёсць і тыя, што стаяць на ўзбраенні: «Суперкам 350», «Бусел» і «Буравеснік».

Папярэдні матэрыял
У Брэст прыляцеў генпракурор РФ Ігар Красноў
Наступны матэрыял
Праверка бомбасховішчаў, раздача «мабілізацыйных прадпісанняў» і позвы для яўкі ў ваенкамат: дадзеныя з 4-х абласцей краіны

Iншыя матэрыялы