Лукашысты апублікавалі відэа з Сяргеем Ціханоўскім

пропагандистские помойки
2 хв.

На русском языке: Лукашисты опубликовали видео с Сергеем Тихановским

Калі менавіта зроблены гэты запіс з камер відэаназірання – невядома, але на відэа, якое паказваюць з кампʼютара, стаіць дата 5 ліпеня.

Святлана Ціханоўская пракаментавала відэа з Сяргеем Ціханоўскім:

«Сэрца радуецца бачыць Сяргея. Жывым. І моцным.

Калі паказалі яго, то наступнымі пакажыце Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Вольгу Маёраву і ўсіх, з кім зараз няма сувязі. І дапусціце адвакатаў да ўсіх палітвязняў», – напісала Ціханоўская.

«А цяпер пакажыце Віктара Бабарыку, Машу Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака і Вольгу Маёраву», – дадала Ціханоўская ў каментары Zerkalo.io.

Папярэдні матэрыял
«Гэта прысуд за бацьку, пра якога Эдуард нічога не чуў з 26 красавіка і не ведае, жывы ён ці не». Святлана Ціханоўская – пра прысуд Эдуарду Бабарыку
Наступны матэрыял
Долар у банках ужо да 3.14, таргі адкрыліся ростам

Iншыя матэрыялы