МА РБ: найміты ПВК «Вагнер» пакуль не прыбывалі ў лагер пад Асіповічамі

BBC
4 хв.

На русском языке: МО РБ: наемники ЧВК «Вагнер» пока не прибывали в лагерь под Осиповичами

Прадстаўнікі ПВК «Вагнер» пакуль не прыбывалі для агляду магчымага месца размяшчэння наймітаў у лагеры ў Асіповіцкім раёне. Аб гэтым журналістам, які прыбыў у лагер, паведаміў памочнік міністра абароны РБ Леанід Касінскі.

«Не, аператыўныя групы пакуль не прыязджалі, не вызначаліся, не глядзелі. Я думаю, што калі будзе прынятае канчатковае рашэнне групай «Вагнер» размяшчацца ці не размяшчацца ў РБ, тады і будуць глядзець», – адзначыў Касінскі. Паводле яго слоў, «лагер разгортваўся для трэніроўкі як ваенных, так і прадстаўнікоў грамадзянскай адміністрацыі ў рамках разгортвання сістэмы тэрытарыяльнай абароны».

Лагер здольны змясціць каля 5000 чалавек. Таксама на тэрыторыі лагера можна размясціць і ваенную тэхніку.

Нагадаем, што 5 ліпеня кіраўнік маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн» Антон Матолька, каментуючы разгортванне намётавага лагера для ПВК «Вагнер», адзначыў, што «ўся гэтая гісторыя з будаўніцтвам лагера – гэта вельмі шматслаёвая дарагая кампанія па дэзінфармацыі».

У цэлым версія МА РБ аб будаўніцтве лагера «для трэніроўкі» выглядае дзіўна. Як мінімум таму, што апошнія 2 тыдні інфармацыйная прастора нагняталася тэмай размяшчэння 8 000 наймітаў ПВК «Вагнер» у Беларусі. А апублікаваныя раней фатаграфіі лагера паказваюць, што будавалі яго грунтоўна, з выдаткам значных матэрыяльных і людскіх рэсурсаў. Малаверагодна, што ў кагосьці было запатрабаванне ў такой дарагой трэніроўцы без пэўных мэт.

Таксама заява прадстаўніка Мінабароны Беларусі, што найміты яшчэ не вызначыліся з месцам размяшчэння, дазваляе працягваць кампанію па дэзінфармацыі. Бо заявы, якія прагучалі, не ўносяць ніякай яснасці ў пытанні знаходжання «вагнераўцаў» у Беларусі.

Такім чынам, фактычна афіцыйна было пацверджана, што размяшчэнне наймітаў у палявым лагеры пад Асіповічамі – гэта інфармацыйная правакацыя.

Папярэдні матэрыял
Беларусы Літвы, вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах 11-12 ліпеня!
Наступны матэрыял
За апошні тыдзень з Беларусі ў РФ было адпраўлена 5 эшалонаў УС РФ

Iншыя матэрыялы