«Макдональдс» у Беларусі стане «Вкусно — и точка» 22 лістапада

РІА Навіны
2 хв.

На русском языке: «МакДональдс» в Беларуси станет «Вкусно — и точка» 22 ноября

21 лістапада – апошні дзень працы рэстаранаў «Макдональдс» у нашай краіне. Пра гэта сказана ў сацсетках «Макдональдса».

Нагадаем, раней рэстаран паведамлялі аб рэбрэндынгу без канкрэтнай даты.

«Рэстараны хуткага абслугоўвання «Макдональдс» пад кіраваннем «КСБ Вікторыі Рэстараны» на працягу некалькіх тыдняў працягнуць працу пад брэндам «Смачна – і кропка». Мы захаваем усе працоўныя месцы, працягнем прапаноўваць гасцінны сэрвіс, разнастайнае меню, любімы густ страваў і высокую якасць прадукцыі па даступных коштах, да якіх прывыклі нашы госці», – паведамляецца ў інстаграме «McDonald’s Belarus».

Раней у кампаніі ўзніклі праблемы з лагістычнымі ланцужкамі, з-за чаго было вырашана адмовіцца МакСняданку. Пазней знік і Біг Тэйсці.

Папярэдні матэрыял
Прыпынена членства Беларусі ў Міжнародным Паралімпійскім камітэце
Наступны матэрыял
За кастрычнік рэжым Лукашэнкі перадаў РФ 211 адзінак вайсковай тэхнікі: танкі, «Уралы» і БМП

Iншыя матэрыялы