На русском языке:
Монахинь Свято-Елисаветинского монастыря выгнали с ярмарки в Польше: «разорвать договор и прекратить продажи»
Літаральна заўчора мы пісалі, што манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра, які ўвесь час падтрымлівае расійскую агрэсію, прыехалі на кірмаш у польскі Шчэцін, дзе рэалізоўвалі сваю і кітайскую прадукцыю.
На гэта звярнулі ўвагу беларусы Шчэціна і зладзілі пікет каля іх палаткі, устаўшы з плакатамі — «Купляючы тут, ты падтрымліваеш расійскую агрэсію супраць Украіны і катаванні ў турмах Беларусі».
Дзякуючы дзеянням беларускіх актывістаў, увагу на прысутнасць манашак звярнулі і польскія медыя. Мясцовы шчэцінскі партал Szczeciner звязаўся з прэс-сакратаром арганізацыі Żegluga Szczecińska Turystyka Wydarzenia (ŻSTW) Цэлінай Волаш, якая паведаміла, што арганізатары кірмашу не ведалі пра дзейнасць беларускіх манашак.
«Кожная асоба, якая хоча паўдзельнічаць у Калядным кірмашы, правяраецца на прадмет законнасці вядзення бізнесу. У нас не было да гэтага інфармацыі аб тым, што згаданая асоба можа падтрымліваць прарасійскую дзейнасць», — сказала Валош.
Так ці інакш, але далейшая рэакцыя ад арганізатараў кірмаша – ŻSTW, рушыла ўслед неадкладна. Было прынята рашэнне як мага хутчэй скасаваць дамову з манашкамі Свята-Елісавецінскага манастыра і спыніць далейшы продаж іх прадукцыі на кірмашы.